Паважаныя землякі! Сардэчна віншуем вас з Днём працы!
1 МАЯ – ДЗЕНЬ ПРАЦЫ
Общество
01.05.2020
Гэтае свята па праве лічыцца народным і аднолькава любімым усімі пакаленнямі беларусаў. Для людзей старэйшых Першамай па-ранейшаму сімвалізуе міжнародную салідарнасць і абарону правоў працоўных, працоўную доблесць; для моладзі - сілу прыроды, веру ва ўласныя сілы і надзею на будучыню.
Можна ўпэўнена сказаць, што павышаецца ўзровень сацыяльнай абароны працаўнікоў, удасканальваецца нацыянальнае заканадаўства аб працоўных адносінах, умацоўваецца прафсаюзны рух.
У гэты святочны дзень жадаем суайчыннікам здароўя, новых працоўных здзяйсненняў і дабрабыту. Свету вам, здароўя і вясновага настрою!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
Раённы савет ветэранаў.