Добрыя сябры Беларускага дзіцячага фонду
Зусім нядаўна скончылася акцыя “Навык дабра”. Дзякуючы Галіне і Аляксандру Спірыным, глыбока адчуваючым патрэбы дзяцей прытулку і дазволіўшым размясціць скрыню для збору ахвяраванняў у "Зоомагазіне", педагогу сацыяльнаму нашай ўстановы Анастасіі Якштас, якая правяла разам з валанцёрамі БРСМ ДУА “Сярэдняя школа №1 г.Смаргоні” збор сродкаў, атрымалася пералічыць на рахунак фонду амаль 164 рублі.
Выхаванцы прытулку і прыёмных сем'яў да гэтага часу дзеляцца ўражаннямі ад наведвання гала-канцэрта “Музыка дзіцячай душы”, дзе дзеці-сіраты і дзяці з інваліднасцю выступілі разам з вядомымі музыкамі, невымоўныя адчуванні дзятва і дарослыя атрымалі ў Парке віртуальнай рэальнасці “TELEPORT”. Прыемна разумець, што Беларускі дзіцячы фонд заўсёды працягне руку дапамогі.
Ларыса ТАТАРЫНАВА, дырэктар Смаргонскага СПЦ.