У цэнтры творчасці дзяцей і моладзі выбралі лепшыя работы
Общество
29.01.2020
29 студзеня ў раённым цэнтры творчасці дзяцей і моладзі падвялі вынікі раённага этапа конкурсу “Ратавальнікі вачыма дзяцей”, на які былі прадстаўлены плакаты, падзелкі, мадэлі аварыйна-ратавальнай тэхнікі, сцікерпакі, малюнкі, скульптуры, вершы, казкі, апавяданні.
Спачатку экспазіцыю агледзелі хлопчыкі і дзяўчынкі, якія наведваюць цэнтр творчасці дзяцей і моладзі, а потым работнікі ЦТДМ, прадстаўнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях, райкама БРСМ і добраахвотнага пажарнага таварыства вызначылі лепшыя дзіцячыя работы, якія прымуць удзел у абласным этапе конкурсу “Ратавальнікі вачыма дзяцей”.
Юрый ЯНУШКЕВІЧ.
Фота аўтара.