Да 80-годдзя Смаргонскага раёна: З любоўю да роднага краю

 

Да 80-годдзя Смаргонскага раёна: З любоўю да роднага краю

Общество
24.01.2020
3227
Так называлася літаратурная вечарына, якая ладзілася ў гарадской бібліятэцы №1. Яна была прысвечана 80-годдзю з дня ўтварэння Смаргонскага раёна. У чытальнай зале бібліятэкі сабраліся актыўныя чытачы і члены клуба “Ліра”.

IMG_9316.JPG

Вольга АНДРУШЧАНКА і Ірына ГАЕВА.


У якасці выступоўцаў на сустрэчу былі запрошаны дзве Смаргонскія паэтэсы: Вольга Андрушчанака і Ірына Гаева. Абедзве госці расказалі пра сябе і пачыталі ўласныя вершы.

Вольга Андрушчанка адзначыла, што ўдзячна Богу і лёсу, за тое што вырасла ў асяроддзі настаўнікаў. Яе бацька працаваў дырэктарам школы, быў таленавітым і ў жывапісе, і ў літаратуры. Першы талент ад яго перадаўся сыну, другі – дачцэ. Вершы Вольгі Андрушчанкі шматгранныя, вобразныя. У іх узнімаюцца пытанні ўзаемаадносін паміж людзьмі, адчуваецца пошук сапраўднага сэнсу жыцця. У сваёй творчасці паэтэса заклікае не чакаць шчаслівага заўтра, а чэрпаць радасць і натхненне ў кожнай хвіліне рэальнага жыцця.

IMG_9287.JPG

Шмат твораў, прысвечаных роднай старонцы, сялянскаму быту і роднай мове прачытала Ірына Гаева. Яна адзначыла, што мілагучнасць беларускага слова адкрылася для яе ў раннім дзяцінстве. Бацька хоць і быў селянінам, але вельмі любіў літаратуру. Добра ведаў творчасць беларускіх пісьменнікаў, часта цытаваў Багушэвіча. Духоўнае багацце бацькоў перадалося дзецям. Ірына пачала пісаць яшчэ ў школе. Сяброўства з ручкай і паперай яе ніколі не пакідалі. З-пад пяра нарадзілася шмат цудоўных вершаў, у якіх адчуваецца багацце слова, арыгінальнасць вобразаў, уражваюць мастацкія дэталі.

Літаратурная сустрэча прайшла як адно імгненне. Удзельнікі атрымалі вялікую асалоду ад жывога паэтычнага слова, наталілі душэўную смагу. Творчую вечарыну аздобілі музычныя нумары вучняў сярэдняй школы №5.

IMG_9288.JPG

IMG_9293.JPG

Таццяна ЧАРНЯЎСКАЯ.

Фота аўтара.

Статьи по теме: