Ангеліна Чартовіч - адзінаццацікласніца Жодзішкаўскіх ясляў-сада – сярэдняй школы

 

Ангеліна Чартовіч - адзінаццацікласніца Жодзішкаўскіх ясляў-сада – сярэдняй школы

Общество
21.01.2020
2185
Адзінаццацікласніца Жодзішкаўскіх ясляў-сада – сярэдняй школы Ангеліна Чартовіч, атрымала прэмію Гродзенскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання “Беларускі фонд міра”. Такую ўзнагароду ўручаюць асабліва адораным дзецям, навучэнцам і студэнтам Гродзенскіх дзяржаўных устаноў адукацыі.

Чертович А..jpg

Ангеліна расце ў шматдзетнай сям’і. Узаемаразуменне, сяброўства, узаемавыручка, працавітасць – галоўныя маральныя якасці сям’і Чартовіч.  Любіць сямейства і на возеры пакупацца, і на веласіпедах навыперадкі пакатацца, і зімой на санках з горкі скаціцца. А якія смачныя пірагі і тарты выпякае мама Вольга! Якія прыгожыя сталы сервіруе ў святочныя дні, калі ўся сям’я за сталом збіраецца! У доме заўсёды пануе парадак і лад.

Цяпліцы пад памідоры, парнікі пад агуркі, прыгожая агароджа пад кветнікі – усё гэта татава работа. Дзеці таксама стараюцца ва ўсім быць падобнымі да сваіх бацькоў.

Ангеліна некалькі гадоў запар - пераможца раённага этапу рэспубліканскай алімпіяды па грамадазнаўству. У студзені гэтага года на абласным этапе рэспубліканскай алімпіяды па грамадазнаўству ўзнагародзілі Граматай галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама. Ангеліна – дэпутат IV склікання Моладзевага парламента пры Гродзенскім абласным Савеце дэпутатаў, актыўная ўдзельніца ўзорнага фальклорнага калектыву “Нальшчаначка”.

Бацькі выхоўваюць яшчэ двух сыноў Максіма і Багдана. Шасцікласнік Максім любіць займацца спортам. Выхаванец дзіцячага сада Багдан з’яўляецца ўдзельнікам малодшай групы ўзорнага фальклорнага калектыву “Нальшчаначка”.

Мы, педагогі ўстановы, яшчэ раз пераканаліся: калі трохкутнік узаемадзеяння “дзіця-настаўнік-бацькі” з’яўляецца роўнабаковым, тады ён дае свой плён.

Людміла РОГАЧ, намеснік дырэктара Жодзішкаўскіх ясляў-сада – сярэдняй школы.

Статьи по теме: