Акцыя: «Павесь кармушку»

 

Акцыя: «Павесь кармушку»

Общество
20.01.2020
952
Усе мы чакалі з нецярпеннем прыходу зімы. І вось яна надышла. І няхай няма пакуль марозных дзён, але браты нашыя меншыя ўсё роўна маюць патрэбу ў камфортнай сталовай.

Кормушка_цв.jpg

Выхаванцы дзяржаўнай установы адукацыі "Яслі-сад №13 г. Смаргоні" падрыхтавалі для птушак выдатныя сталовыя, якія змайстравалі сумесна са сваімі бацькамі. Да вырабу кармушак дзеці падышлі творча, праявілі фантазію, уклалі душу. Кармушкі ўжо занялі свае месцы на дрэвах, якія растуць на тэрыторыі ўстановы.

Вырабляя кармушкі, дзеці адчулі сябе неад'емнай часткай прыроды, праявілі сваю любоў і клопат пра братоў нашых меншых.

Пабудаваць птушкам сталовую - вельмі высакародная справа, а галоўнае, вельмі патрэбная як для птушак, так і для самога чалавека.

Т. М. ВАСІЛЕЎСКАЯ, намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці.

Статьи по теме: