Шлях ад майстра да галоўнага інжынера

 

Шлях ад майстра да галоўнага інжынера

Общество
19.01.2020
1666
Галоўны інжынер Аляксандр Шарабайка 20 гадоў свайго жыцця аддаў “Смаргоньгазу”, прайшоў нямала прыступак службовай лесвіцы. Пачынаў майстрам, працаваў у службе ўліку газу, праекціроўшчыкам, начальнікам аварыйна-дыспетчарскай службы.

Пасля заканчэння школы АляксандрАнатольевіч падаў дакументы ў Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт на спецыяльнасць, звязаную з газавай гаспадаркай. Да таго ж хлопцу з Глыбокага было зручна вучыцца ў Полацку – суседні раён. Вучоба была цікавай, група падабралася добрая. На 5 курсе Аляксандр Шарабайка ажаніўсяі пасля заканчэння вышэйшай навучальнай установы разам з жонкаю быў размеркаваны на працу ў газавую галіну Гродзенскай вобласці.

Ён і цяпер іншым разам узгадвае, як прыехалі ў Смаргоньз адным чамаданчыкам, напачатку жылі ў інтэрнаце і працавалі на той час у “Смаргоньміжрайгазе”, які ўзначальваў Мікалай Клыга.

Майстрам пачынала працоўнуюдзейнасць і жонка Аляксандра. Работы тады хапала, праводзілася газіфікацыя раёна. Газавікі займаліся будаўніцтвам, пракладвалі ўнутраныя сістэмы газазабеспячэння. Аляксандр трапіў у рамонтна-будаўнічую групу, дзе была майстрам Соф’я Грышына. Яна і стала першым настаўнікам для маладога спецыяліста з універсітэцкім дыпломам.

Неўзабаве Аляксандра Шарабайку прызвалі на тэрміновую ваенную службу, паколькі ў Полацкім дзяржаўным універсітэце, дзе ён вучыўся, не было ваеннай кафедры. Служыў недалёка ад Смаргоні, у радыёлакацыйнай роце.

Майстар, інжынер, начальнікслужбы. І калі на пенсію пайшоў галоўны інжынер Павел Здасюк, Аляксандра Шарабайку прызначылі на гэту пасаду. Пасада новая, турбот хапала.

Асноўныя сродкі, транспарт, абсталяванне. А тут яшчэ наспела мадэрнізацыя, дзякуючы якой быў зроблены значны крок наперад у газавай гаспадарцы. Мяняліся тэхналогіі, тэхнічныя працэсы. Усё гэта зона адказнасці галоўнага інжынера.

IMG_5153.JPG

Галоўны інжынер Аляксандр ШАРАБАЙКА гутарыць з вядучым спецыялістам па кадрах Тарэсай ГРЫШАН


Калі напачатку ва ўпраўленне “Смаргоньгаз” уваходзіў толькі Ашмянскі цэх прыроднага і звадкаванага газу, то пасля ўзбуйнення дабавіліся Астравецкі і Іўеўскі ўчасткі. Працаваць стала больш складана. Акрамя таго, што на месцы неабходна было сачыць за вытворчымі працэсамі, дык яшчэ перыядычна выязджаць у суседнія раёны, каб пабачыць, як там ідуць справы.

Аляксандр Анатольевіч лічыць сябе шчаслівым чалавекам. У яго любімая работа, добрая сям’я. Сваімі поспехамі радуюць дзеці. Дачка вучыцца на 2 курсе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі, сын авалодвае ведамі ў школе. Ды і сам Аляксандр Шарабайка нядаўна павысіў сваю кваліфікацыю – скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Яго радуе, што работнікі “Смаргоньгазу” займаюць прызавыя месцы ў абласных і рэспубліканскіх аглядах-конкурсах прафесійнага майстэрства. А гэта сведчыць аб высокім прафесійным майстэрстве, дастатковай колькасці ведаў у спецыялістаў мясцовай газавай гаспадаркі, іх імкненні дасягаць высокіх вынікаў у сваёй працоўнай дзейнасці.

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.

Статьи по теме: