“Традыцыі маёй краіны”, “Бяспечныя і адказныя паводзіны – наш свядомы выбар”

 

“Традыцыі маёй краіны”, “Бяспечныя і адказныя паводзіны – наш свядомы выбар”

Общество
20.12.2019
1018
“Традыцыі маёй краіны”, “Бяспечныя і адказныя паводзіны – наш свядомы выбар” - тэма адзінага дня інфармавання ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта “Школа Актыўнага Грамадзяніна”,  які прайшоў 19 снежня 2019 года ў Крэўскім яслях-садзе-сярэдняй школе.

"Беражліва захоўваючы спадчыну мінулага, суверэнная Беларусь закладвае і новыя традыцыі", - менавіта з гэтых слоў пачаўся чарговы занятак ШАГ, на якім абмяркоўваліся сучасныя традыцыі Беларусі, сямейныя традыцыі, традыцыйныя падзеі ў жыцці школьнай і студэнцкай моладзі. Напярэдадні навагодніх і калядных святаў не прайшла стараной і тэма бяспечных і адказных паводзін.

За круглым сталом сабраліся не толькі вучні 8-11 класаў. Для абмеркавання дадзенай тэмы былі запрошаны дырэктар установы адукацыі "Смаргонскі дзяржаўны політэхнічны прафесійны ліцэй" Наталля Юр’еўна Ліпавая, начальнік Крэўскага пажарнага аварыйна-выратавальнага паста №12 Капыш Андрэй Леанідавіч.

У фокусе абмеркавання сталі традыцыі, незалежная Беларусь, патрыятызм, справядлівасць, вернасць народу Беларусі, працавітасць, развіццё вытворчага патэнцыялу, духоўныя каштоўнасці, гістарычная і культурная памяць, захаванне гісторыка-культурнай спадчыны, умацаванне інстытута сям'і, міласэрнасць і гуманізм,  мір і паразуменне, дабрачынныя ініцыятывы, міжнацыянальная і этнакультурная, міжканфесійная згода.

Ліпавая Н. Ю. паведаміла аб вытворчым патэнцыяле краіны, давяла да прысутных інфармацыю аб неабходных прафесіях як на рынку працы Беларусі, так і ў Смаргонскім раёне.  Наталля Юр’еўна пазнаёміла навучэнцаў з традыцыямі Смаргонскага дзяржаўнага політэхнічнага прафесійнага ліцэя.

Дзяржава клапоціцца аб падрастаючым пакаленні. Але важна, каб і падлеткі, выбіраючы бяспечныя паводзіны, клапаціліся пра сябе і будучыню сваёй краіны.

Праблема бяспекі жыццядзейнасці чалавека ў сучасных умовах-адна з самых актуальных. Абмеркаванне гэтай тэмы пачалося з прагляду тэлефільма з цыкла мастацка-публіцыстычных тэлефільмаў “Гісторыі выратавання” пра супрацоўнікаў МНС Беларусі. Далей працягнуў гутарку Капыш Андрэй Леанідавіч, які распавёў пра фактары, якія могуць пагражаць жыццядзейнасці чалавека, аб дзеяннях у выпадку надзвычайнай сітуацыі, аб правілах бяспечных паводзін  падчас зімовых канікул.

Падчас падвядзення вынікаў навучэнцы вывелі формулу бяспечных паводзін, абмеркавалі ўдзел у рэспубліканскай акцыі “Бяспечны Новы год!” і пачалі працу над стварэннем фотабуклета “У традыцыях роднага краю – цяпло маёй душы".

IMG_20191219_120439.jpg

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Варыцкая Т. С. Крэўскіх ясляў-сада-сярэдняй школы Смаргонскага раёна.