Рабіць дабро – гэта так прыемна…

 

Рабіць дабро – гэта так прыемна…

Общество
24.12.2019
2907
Звычайна ім гавораць “дзякуй” за паездку. А яны адказваюць: “Калі ласка”. На гэты раз члены раённай грамадскай арганізацыі “Агеньчык надзеі”, у склад якой уваходзяць дзеці і маладыя людзі з інваліднасцю, дзякуюць службе таксі “Калі ласка” за падоранае свята. 23 снежня таксісты часова прыпынілі сваю дзейнасць і сталі ўдзельнікамі дабрачыннай акцыі.

IMG_6060.JPG

“Напярэдадні Калядаў і Новага года мы вырашылі стаць своеасаблівымі Дзедамі Марозамі і стварыць хоць невялічкі цуд смаргонскім дзецям, - кажа прадстаўнік службы таксі “Калі ласка” Сяргей Марозаў. -   Да дабрачыннай акцыі далучыліся ўсе сорак два вадзіцелі і наш дырэктар Актай Гашымаў. Мы сабралі грошы. Па просьбе дзетак з “Агеньчыка надзеі”, купілі ёлачку, упрыгожванні да яе, а таксама фрукты. Астатнія грошы перадалі старшыні аб’яднання Дануце Рак”.

IMG_5978.JPG

IMG_5986.JPG

Данута Рышардаўна зазначыла: “За сродкі з “канверта” мы арганізуем якую-небудзь экскурсію. Нашы дзеці вельмі любяць падарожнічаць”.

Паўдзельнічаць у дабрачынным свяце разам з таксістамі пажадалі аніматары – Снягурачка Ганна і “Фіксік” Таццяна. Разам з дзецьмі яны ўпрыгожылі ёлачку. Правялі для іх гульнёвую праграму. А потым з’явіўся Дзед Мароз, у вобразе якога прадстаў вадзіцель таксі Арцём Салавей. Са сваёй роляй ён справіўся бездакорна.

IMG_6026.JPG

IMG_6036.JPG

Пасля ранішніка, які прайшоў ў офісе аб’яднання, дзеці накіраваліся яшчэ на адзін – да Дзеда Мароза ў Арэхаўку. Яго ладзіў у Доме паляўнічага  цэнтр творчасці дзяцей і моладзі. Удзельнікаў свята даставіла туды і прывезла назад усё тая ж служба таксі “Калі ласка”. Чараду прыгожых аўто ўзначальвала машына ДАІ.

IMG_6045.JPG

IMG_6054.JPG

Супрацоўнікі службы таксі і надалей паабяцалі падтрымліваць “Агеньчык надзеі”.  Рабіць дабро – гэта так прыемна…

IMG_6066.JPG

Галіна АНТОНАВА.

Фота аўтара.

Статьи по теме: