Ксёндз Здзіслаў Вэдэр павіншаваў смаргонцаў з надыходзячым святам Божага Нараджэння

 

Ксёндз Здзіслаў Вэдэр павіншаваў смаргонцаў з надыходзячым святам Божага Нараджэння

Общество
24.12.2019
2267
Дарагія браты і сёстры!

IMG_7243.JPG

Мы знаходзімся ў радасным чаканні ўрачыстасці Божага Нараджэння. Гэтая радасць умацоўваецца з кожным днём не толькі ў нас саміх. Мы бачым, як увесь горад рыхтуецца да свята: упрыгожваюцца вуліцы, дамы, школы, магазіны. Мы ўсе чакаем свята, як і нашыя продкі на працягу больш двух тысяч гадоў.

Традыцыйна мы пачынаем свята за сталом, дзе збіраецца сям’я, далучаюцца сябры і родныя. Гэта добрая магчымасць выказаць адзін аднаму сваю любоў, папрасіць прабачэння, пажадаць усяго найлепшага. Усе разам святкуем самае значнае нараджэнне ў гісторыі чалавецтва –прышэсце Таго, хто з’яўляецца нашай галоўнай любоўю. Бог, які існуе бясконца, прыйшоў на зямлю, прыняў чалавечае аблічча, а потым памёр за нас на крыжы. Мы не можам і не хочам забываць пра гэтую любоў, з гэтай крыніцы мы чэрпаем радасць і сілы для нашага жыцця.

Сваю радасць мы не павінны хаваць унутры сям’і. Мы ўсе браты і сёстры, хоць адрозніваемся нацыянальнасцю, знешнім выглядам, мы дзеці аднаго Айца. Гэта павінна нас аб’ядноўваць.

Я віншую ўсіх з надыходзячым святам, жадаю здароўя, дабрабыту, радасці ў сямейным і грамадскім жыцці.

Няхай гэтая радасць будзе ў сэрцах не толькі ў святочныя дні, а заўсёды. Ведайце, ніхто нас не любіць так, як Ён. Усім: і маладым, і старым, і здаровым, і хворым, і адзінокім – няхай Бог дае сілы жыць з радасцю і на карысць другім лю дзям. Усяго добрага, дарагія браты і сёстры, шчаслівага перажывання Калядных святаў. Няхай Бог будзе з вамі ўсімі.

Ад імя ўсіх каталіцкіх святароў Смаргоншчыны – ксёндз Здзіслаў ВЭДЭР.

Статьи по теме: