Падарунак ад “Светлага шляху” атрымала чытачка з 40-гадовым стажам
Общество
17.12.2019
Падпісная кампанія – у самым разгары. Падпісчыкам у знак падзякі за тое, што выбралі наша выданне, газета “Светлы шлях” падрыхтавала падарункі. Розыгрыш прызоў адбудзецца 18 снежня, у 16.00, у аддзяленні паштовай сувязі №2.
Яшчэ адзін бонус для тых, хто падпісаўся на тры месяцы. Уладальнікам падпіснога талона, у якім паўтараюцца апошнія тры лічбы, мы абяцалі падарунак ад рэдакцыі. Абяцанне выконваем. Сярод шчасліўчыкаў аказалася Валянціна Падляшчук, наша заўзятая чытачка на працягу амаль сарака гадоў. Цяпер яна на заслужаным адпачынку, а дагэтуль была старшынёй Каранёўскага сельсавета і нашым пазаштатным аўтарам.
Фота Галіны АНТОНАВАЙ.