Азонавы слой для грамадства

 

Азонавы слой для грамадства

Общество
13.12.2019
1264
Як азонавы слой аберагае Зямлю адшкоднага спектра сонечных прамянёў, так людзі з інваліднасцю аберагаюць чалавечыя душы ад чэрствасці і нераўнадушша. З гэтай думкай нельга не пагадзіцца. Той, хто хоць крыху набліжаецца далюдзей з інваліднасцю, хто шчыра цікавіцца іх жыццём і праблемамі, той ужо больш не можазаставацца абыякавым, “сляпым”, бяздушным.

У цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі прайшоў незвычайны ранішнік. Выхаванцаў цэнтра – дзяцей з інваліднасцю – цешыў клоўн, дзеці танцавалі і ўдзельнічалі ў розных гульнях.

IMG_6995.JPG

Прысутных забаўляў вясёлы клоўн


- Сёння мы завяршаем тыдзень дабра і міласэрнасці, які быў прысвечаны Дню інвалідаў, і распачынаем дабрачынную акцыю “Нашы дзеці”, - удакладніла Іна Цяляк, дырэктар ЦКРНіР. – Мы вельмі ўдзячныя ўсім, хто прыйшоў да нас у госці, хто падтрымаў матэрыяльна.

Іна Сяргееўна ўручыла падзячныя лісты за супрацоўніцтва і дапамогу начальніку РАУС Аляксандру Клімянкову, загадчыцы жаночай кансультацыі Кацярыне Шэлег, на- месніку дырэктара па ідэалагічнай рабоце філіяла “Жодзішкі” КХП Алене Мізуле, намесніку старшыні ГАА “Смаргонская ініцыятыва” Надзеі Карасёвай.

IMG_6984.JPG

У «танцы дабрыні» закрыжыліся разам з дзецьмі Надзея КАРАСЁВА і Аляксандр КЛІМЯНКОЎ


Надзея Аляксандраўна, дарэчы, стаяла ля вытокаў стварэння гэтай установы. Упершыню ў рэспубліцы ў Смаргоні у 1996 годзе адкрыўся першы дыягнастычна-рэабілітацыйны цэнтр, які пазней ператварыўся ў ЦКРНіР.

- Вельмі рада, што прадаўжаецца справа, якую мы некалі распачыналі, - не хавала эмоцый Надзея Аляксандраўна. - А цяпер мы з вялікай ахвотай арганізоўваем акцыю “Падары дзіцяці радасць”. Колькасць тых, хто далучаецца да нашай акцыі, з кожным годам расце. Сёлета мы таксама падрыхтуем падарункі дзецям ЦКРНіР, улічваючы іх пажаданні.

Іна Цяляк узгадала і іншых партнёраў, якія не застаюцца ў баку ад патрэб іх установы, – лясгас, малаказавод, раённае аддзяленне Беларускага дзіцячага фонда, ТАА “Нанатэхнавак”.

“Мы адкрыты для супрацоўніцтва і дружбы, - зазначыла напрыканцы размовы Іна Сяргееўна. – Да нас часта прыходзяць валанцёры – выхаванцы цэнтра творчасці, вучні СШ №1 і 5, іншыя людзі таксама праяўляюць цікаўнасць. Мы гэтаму вельмі рады.

Галіна АНТОНАВА.

Фота аўтара.

Статьи по теме: