У гімназію прыйшлі ваенныя
Общество
12.12.2019
У зале гімназіі было праведзена прафарыентацыйнае мерапрыемства, на якое запрасілі вучняў старэйшых класаў школ горада. Перад імі выступілі выкладчык Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь, афіцэры Смаргонскай пагранічнай групы, якія расказалі аб умовах паступлення ў ваенныя навучальныя ўстановы і на ваенныя факультэты грамадзянскіх ВНУ.
Вынікі сустрэчы падвёў ваенны камісар Смаргонскага райваенкамата Леанард Гружэўскі.
Юрый ЯНУШКЕВІЧ.
Фота аўтара.