Выстава-кірмаш «Беларускія дзівосы» сабрала майстроў з усёй Беларусі

 

Выстава-кірмаш «Беларускія дзівосы» сабрала майстроў з усёй Беларусі

Общество
23.11.2019
2823
На выставе-кірмашы чаго толькі няма! «Беларускія дзівосы» - гэта вырабы з гліны, лазы, сухіх кветак, металу, фаамірану, поліэфірнага шнура…
IMG_5761.JPG
IMG_5765.jpg

Святлана Шляжко прыехала ў Смаргонь з Пінска. Жанчына даволі працяглы час стварае арыгінальныя ўпрыгожванні з ювелірнай смалы і сухіх кветак, а нядаўна асвоіла яшчэ і пляценне з поліэфірнага шнура. Падчас ІІ Еўрапейскіх гульняў яна ўвайшла ў пяцёрку лепшых рамеснікаў, работы якіх найбольш актыўна куплялі замежныя госці.


IMG_5770.JPG

Марыя Смаленская з Мінска прапаноўвала багаты выбар упрыгожванняў з фаамірану.


IMG_5773.JPG

Работы з лазы віцебскага майстра Анатоля Драгуна.


IMG_5774.JPG

IMG_5776.JPG

Смаргонскі кераміст Юрый Хрышчановіч, акрамя розных сувеніраў, прадаваў збаны, глякі, крынкі і дзіцячы посуд.


IMG_5778.JPG

Пачынаючы майстар Наталля Ружыцкая з Маладзечна ўпершыню працуе на кірмашы.


IMG_5781.JPGIMG_5787.JPG

«Цэнтр спадчыны» з Гродна. Вербачкі гродзенскай майстрыхі Дамінікі Кавалёнак занесены ў Дзяржаўны спіс культурнай нематэрыяльнай спадчыны  Рэспублікі Беларусь.


IMG_5790.JPG
IMG_5788.JPG

Гродзенскі мастак па метале Іван Перагінец і яго работы.

IMG_5795.JPG

Кіраўнік сялянскай фермерскай гаспадаркі “Багаты кошык” Мікалай Ражэнка прыехаў з Полаччыны. 


знаки.JPG


Галіна АНТОНАВА.

Фота аўтара.


Статьи по теме: