У музеі-сядзібе М. К. Агінскага адзначылі юбілей Залескага сельсавета
Общество
23.11.2019
У гэту пятніцу вечарам ва ўтульнай зале музея-сядзібы М. К. Агінскага была праведзена ўрачыстасць з нагоды 80-годдзя з дня ўтварэння Залескага сельсавета. Ганаровымі гасцямі на ёй былі старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Кудзеньчук, ранейшыя старшыні і сакратары Залескага сельвыканкама.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел дэпутаты гэтага сельсавета, старасты вёсак, кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый, якія знаходзяцца на тэрыторыі Залескага сельсавета, жыхары аграгарадка Залессе і суседніх вёсак.
У Залессе на свята завітала і польская дэлегацыя, у складзе якой быў музычны калектыў. Усе спевакі і музыканты - у вышыванках. Іх выступленне гледачы сустрэлі апладысментамі.
У гэты вечар было сказана многа цёплых слоў, пажаданняў, узгадвалася мінулае, ускладваліся надзеі на добрую будучыню. Госці дарылі сельсавету падарункі, якія прымаў цяперашні старшыня Залескага сельвыканкама Зянон Грышкевіч.
Юрый ЯНУШКЕВІЧ.
Фота аўтара.