Вяскоўцы слухалі песні на выбарчым участку
Общество
17.11.2019
Сёння ў Асінаўшчызне на 29 выбарчы участак, які знаходзіцца ў пачатковай школе-садзе, першыя выбаршчыкі прыйшлі ў 8 гадзін 3 хвіліны, атрымалі бюлітэні і прагаласавалі за кандыдатаў у дэпутаты. Пасля гэтага на выбарчым участку стала мнагалюдна: людзі пастаянна ішлі, каб выканаць свой грамадзянскі абавязак.
У 12 гадзін на выбарчым участку быў вялікі канцэрт, які падрыхтавалі работнікі Бялкоўшчынскага Дома культуры. Выступленне самадзейных артыстаў слухалі амаль 40 чалавек.
Некалькі членаў выбарчай камісіі са скрынкай для галасавання наведалі ў гэты дзень больш за 50 састарэлых вяскоўцаў, якія па стану здароўя не маглі прыйсці на выбарчы ўчастак з аддаленых вёсак Гауці, Лубянка, Васюкі.
Юрый ЯНУШКЕВІЧ.
Фота аўтара.