На выбарчы ўчастак прыходзяць сем’ямі
Общество
17.11.2019
Выбарчы ўчастак №19 размешчаны ў будынку прадстаўніцтва Белдзяржстарху па Смаргонскім раёне. Ён з’явіўся нядаўна, пасля будаўніцтва за былым ваенным гарадком новага жылога мікрараёна.
“Асноўная частка выбаршчыкаў – гэта маладыя сем’і, - сказала старшыня выбарчай камісіі Зоя Крачкоўская. – Нямала людзей наведала выбарчы ўчастак падчас датэрміновага галасавання. І сёння, у нядзелю, таксама назіраецца высокая актыўнасць смаргонцаў. Да іх паслуг – гандлёвая кропка, дзе можна купіць розныя харчовыя прадукты і напіткі.
За ходам выбараў сочаць назіральнікі. Па іх словах, ніякіх парушэнняў не выяўлена.
Юрый ЯНУШКЕВІЧ.
Фота аўтара.