У Залескім сельсавеце ўзялі па жмені зямлі з пахаванняў часоў Вялікай Айчыннай вайны

 

У Залескім сельсавеце ўзялі па жмені зямлі з пахаванняў часоў Вялікай Айчыннай вайны

Общество
21.10.2019
1546
Па ўсёй Беларусі праходзіць міжнародная акцыя памяці “У славу агульнай Перамогі” ў рамках падрыхтоўкі да святкавання 75-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Падчас гэтай акцыі групы людзей выязджаюць на месцы воінскіх пахаванняў. Ва ўрачыстай абстаноўцы бярэцца жменя зямлі, якую змяшчаюць у палатняны мяшочак, каб потым перасыпаць у спецыяльную капсулу.  9 мая 2020 года яна разам з іншымі такімі ж сасудамі будзе пакладзена ў крыпту Храма-помніка Усіх Святых, які знаходзіцца ў Мінску.

На гэты раз зямля была ўзята з магілы Паўла Ласкутова, якая знаходзіцца непадалёку ад Залесся. Ва ўрачыстасці прынялі  ўдзел намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Генадзь Бычко, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Ганна Джумкова і галоўны спецыяліст Аліна Ясюкайціс, старшыня раённага савета ветэранаў Уладзімір Касакоўскі, старшыня Залескага сельвыканкама Зянон Грышкевіч і сельсавецкія работнікі, дырэктар мясцовай школы Канстанцін Грудзіна разам з вучнямі. Вяла ўрачыстае мерапрыемства мастацкі кіраўнік Залескага Дома культуры Аксана Ліс.

Генадзь Бычко, Ганна Джумкова, Уладзімір Касакоўскі і Зянон Грышкевіч выступілі з прамовамі. Пасля ўзяцця замлі да помніка былі пакладзены вянок і жывыя кветкі.

У гэты ж дзень старшыня Залескага сельвыканкама Зянон Грышкевіч, дырэктар школы Канстанцін Грудзіна і некалькі вучняў наведалі воінскае пахаванне каля вёскі Вялікая Мыса. Тут таксама была ўзята зямля, вянком і кветкамі ўшанавана памяць загінуўшых.

IMG_7900.JPG

IMG_7902.JPG

IMG_7905.JPG

IMG_7912.JPG

IMG_7914.JPG

IMG_7923.JPG

IMG_7925.JPG

IMG_7946.JPG

IMG_7949.JPG

IMG_7955.JPG

IMG_7965.JPG

IMG_7998.JPG

IMG_8003.JPG

Юрый ЯНУШКЕВІЧ

Фота аўтара.

Статьи по теме: