У Смаргоні прайшоў чарговы “Кірмаш вакансій”

 

У Смаргоні прайшоў чарговы “Кірмаш вакансій”

Общество
30.08.2019
1491
У чарговым “Кірмашы вакансій” разам з беспрацоўнымі ўдзельнічалі і пенсіянеры, якія пыйшлі ў мясцовую дзяржаўную службу занятасці, каб  запісацца на часовыя аплачваемыя работы.

Па словах начальніка мясцовай дзяржаўнай службы занятасці Тамары Рамановіч, апошнім часам вакантных працоўных месцаў нашмат больш, чым людзей, якія шукаюць работу. На 1 беспрацоўнага прыпадае 6 вакансій. А ўсяго іх – 650.

IMG_1157.JPG

У “Кірмашы вакансій” удзельнічаюць разам беспрацоўныя і пенсіянеры


Прадстаўнікі кадравых службаў агрэгатнага завода, ЖРЭСа і аўтапарка сказалі, якіх работнікаў не хапае ў гэтых арганізацыях, запрасілі жадаючых на працу.

Начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Зоя Крачкоўская паведаміла аб зменах у пенсійным забеспячэнні, адзначыла, што сярэдняя заработная плата ў нашым раёне на даволі высокім узроўні. Па ёй раён займае трэцяе месца ў Гродзенскай вобласці.

IMG_1190.JPG

Пасля заканчэння “Кірмашу вакансій” беспрацоўныя гутараць з прадстаўнікамі кадравых службаў


Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.

Статьи по теме: