- А хто фатаграфаваў ваша вяселле? – пацікавілася ў мамы, калі мы разглядалі сямейны фотаальбом.
- Быў у Смаргоні фатограф нямы… Раман Яцкевіч.
- Прыязджаў з горада ажно ў Войстам?
- Так, ён па ўсім раёне фатаграфаваў…
Вяселле было ў 1965 годзе. Аказалася, што і іншыя вяселлі ў нашай радні таксама здымаў “нямы Раман”. У альбоме захаваліся фотакарткі двух вяселляў, зробленыя ў 1958 годзе.