У яслях-садзе №6 прайшоў тэматычны тыдзень «Слаўлю родную старонку, слаўлю мой адзіны край»
Здзейсніць віртуальную экскурсію па нашай неабсяжнай краіне дапамог прагляд фільма «Дашкалятам аб Беларусі».
Выхаванцы яслей-сада № 6 каля святочнай фотазоны.
Маленькія артысты разам з музычным кіраўніком выконваюць песню «Наша зямля беларуская».
Яскравым завяршэннем тыдня стала канцэртна-гульнявая праграма «Квітней, мая Беларусь». Разам з музычным кіраўніком маленькія артысты выконвалі песні з рэпертуару беларускіх выканаўцаў «Наша зямля беларуская», «Мы вместе». Гулялі ў беларускія народныя гульні «Запляціся, пляцень», «Лянок», шмат плясалі. Фінальнай кропкай праграмы стаў сумесны флэшмоб.
Дзеці гуляюць у беларускую народную гульню «Запляціся, пляцень».
Дзеці выконваюць танец «Аранжавы гальштук».
Ірына Кляпацкая,
музычны кіраўнік яслей-сада №6.