Гучы, газеты голас!
Гучы, газеты голас!
Наша «раёнка» адзначае юбілей!
Старонка новая адгорнута ў газеце…
А «Светлы шлях» з гадамі маладзей,
Сучаснасць асвятляе і падзеі ў свеце…
Гартаю сэрцу мілыя старонкі,
Нібыта сябра, так чакаю «Светлы шлях»!
Гучы, газеты голас,
Шчыры, звонкі
Жывое сэрца б’ецца ў тваіх грудзях!
…Я даўняя падпісчыца газеты,
Чакаю з нецярпеннем увесь час,
Бяру ў рукі нумар,
Так цікава,
Што напісалі журналісты
У гэты раз?
Нястомныя працаўнікі пяра!
Адданыя газеце, несумненна,
Прыхільнікі асветы і дабра,
Такія слаўныя, таленавітыя,
Сумленныя!
Матэрыялы разнастайныя, о так!
І пра падзеі, і пра людзей
Нам аўтары раскажуць,
А журналісты, нібы чарадзеі,
Так слоўцы ў вянок сплятаюць,
Вяжуць.
…Карэктары працуюць
Так старанна,
Нічога не схаваецца ад іх!
Калі якія хібы, то паправяць,
Газеты голас каб ніколі не заціх!
Ты сімвал салідарнасці і згоды,
Наш «Светлы шлях»,
Ты ў гушчы ўсіх падзей,
Віншуем шчыра слынную газету,
Жыві і слаўся, ды з гадамі маладзей!
Марыя ЛОСЬ, настаўніца Залескай сярэдняй школы