У Солах прайшло свята творчасці

 

У Солах прайшло свята творчасці

Культура
05.08.2024
907

Свята творчасці «Сольскія разнасолы» прайшло 4 жніўня ў філіяле «Сольскі Дом культуры». У гэтым годзе яно супала з яшчэ з адной святочнай датай – 480-годдзем аграгарадка Солы.

Наша маленькая радзіма збірае ўсе таленты і разам з галоўным сімвалам – «Разнасольніцай» захоўвае і ўслаўляе нашу нацыянальную культуру. Кожная вялікая справа пачынаецца з Божага бласлаўлення, таму на адкрыццё свята прыйшоў настаяцель храма Святых Царскіх Страстацерпцаў протаіерэй Валянцін Гункевіч. Памятныя падарункі самым маленькім і старэйшым жыхарам, а таксама юбілярам уручыў старшыня Сольскага сельвыканкама Міхаіл Мірскі.

Госці маглі наведаць творчыя куточкі, набыць памятныя сувеніры, паспрабаваць шмат прысмакаў, пакінуць пісьмовае пажаданне нашаму аграгарадку ў рамонкавай зоне, паспяваць разам з народным калектывам «Валэйчанка». Падарункамі былі ўзнагароджаны ўдзельнікі і пераможцы конкурсаў на самы вялікі агурок і памідор, на самы смачны салёны агурок.

Музычная праграма таксама была разнастайнай. У ёй прынялі ўдзел творчыя калектывы з Бялкоўшчыны, Залесся, Сінькоў, Лылойцяў, Крэва, раённага Цэнтра культуры.

Спадзяёмся, што такое свята прыжывецца ў нашым родным аграгарадку і стане яго добрай традыцыяй.

photo_2024-08-05_13-35-56.jpg

photo_2024-08-05_13-35-59.jpg

photo_2024-08-05_13-37-55.jpg

photo_2024-08-05_13-38-09.jpg

photo_2024-08-05_13-39-19.jpg

photo_2024-08-05_13-40-49.jpg

photo_2024-08-05_13-41-57.jpg

photo_2024-08-05_13-49-34.jpg

photo_2024-08-05_13-50-01.jpg

photo_2024-08-05_13-50-31.jpg

Таццяна Дмітрук, рэжысёр філіяла «Сольскі Дом культуры»

Статьи по теме: