Артысты і майстры Смаргоншчыны – у Александрыі

 

Артысты і майстры Смаргоншчыны – у Александрыі

Культура
08.07.2024
1480

Артысты і майстры Смаргоншчыны былі ў складзе тых, хто прадставіў Гродзенскі рэгіён на купальскім свяце «Александрыя збірае сяброў». У «Горадзе майстроў» працавалі Народныя майстры Беларусі па лозапляценні Аляксандр і Людміла МУСКІЯ, работнікі раённага Дома рамёстваў: загадчык Таццяна ЗЕНОВІЧ і майстрыха Ніна КЕНЬКА. На канцэртнай пляцоўцы – сваю паўгадзінную праграму прадставіў народны ансамбль народнай песні «Хутарок».

1.jpg

3.jpg

5.jpg

4.jpg

6.jpg

7.jpg

«Сёлета свята ў Александрыі праходзіла ў пятнаццаты раз. З такім размахам! Выдатная арганізацыя! Усе мы ў захапленні ад гэтага маштабнага мерапрыемства, – кажа дырэктар раённага Цэнтра культуры Галіна Крацянок, якая таксама ўдзельнічала ў свяце. – Купалле ладзілася ў неверагодна прыгожым месцы на беразе Дняпра, які раздзяляе Магілёўскую і Віцебскую вобласці. Безумоўна, нам было чаму павучыцца, што мы і зрабілі. Напрыклад, пазначылі для сябе цікавыя «фішкі», якія можна выкарыстаць для арганізацыі падворкаў. У маім нататніку з’явіліся новыя кантакты калектываў і майстроў-керамістаў, якіх мы плануем запрасіць на свята «Кераміка Крэва».

А ў нашых бліжэйшых планах – удзел у міжнародным фестывалі мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», дзе артысты Смаргоншчыны таксама будуць працаваць на пляцоўцы Гродзенскай вобласці.

Галіна АНТОНАВА

Фота з архіва РЦК

Статьи по теме: