“Скокі ва ўсе бокі”. У Смаргоні праходзіць абласны конкурс танцавальных калектываў

 

“Скокі ва ўсе бокі”. У Смаргоні праходзіць абласны конкурс танцавальных калектываў

Культура
04.11.2023
2901
Яны ведаюць, што танцы не толькі паляпшаюць рухомасць суставаў і пазваночніка, але і цудоўна развіваюць эмацыйны інтэлект дзіцяці. А некаторыя зоны мозгу, якія задзейнічаны ў танцы, наогул можна актывізаваць толькі ў дзяцінстве.

Таму танцуюць на здароўе і з задавальненнем прымаюць удзел у абласным конкурсе танцавальных калектываў “Скокі ва ўсе бокі”, які праходзіць у Смаргоні.

Віталі ўдзельнікаў конкурсу намеснік начальніка ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама, старшыня журы конкурсу Сняжана Куратчык і начальнік аддзела культуры райвыканкама Таццяна Ражэва.

Танцавальныя спаборніцтвы праводзяцца з мэтай вывучэння, аднаўлення і захавання традыцыйнай танцавальнай культуры, развіцця і прапаганды харэаграфічнага мастацтва і сучаснай харэаграфіі, развіцця творчых здольнасцей дзяцей і моладзі Гродзенскай вобласці.

Конкурс праходзіць у намінацыях “Народны танец” і “Сучасны, эстрадны танец”.

На смаргонскай пляцоўцы сваё майстэрства прадстаўляюць калектывы з Гродна і 14 раёнаў Гродзеншчыны. Гонар Смаргонскага раёна адстойваюць узорны ансамбль танца “Вілляначка” дзіцячай школы мастацтваў імя Міхала Клеафаса Агінскага і ўзорны фальклорны гурт “Нальшчаначка” Жодзішкаўскай сярэдняй школы.


5.jpg


4.jpg


image-2023-11-04 12_43_10.jpg


image-2023-11-04 12_43_40.jpg


1.jpg


2.jpg


3.jpg


image-2023-11-04 12_32_18.jpg


image-2023-11-04 12_33_31.jpg


image-2023-11-04 12_34_12.jpg


image-2023-11-04 12_34_26.jpg


image-2023-11-04 12_42_39.jpg


Глядзець яшчэ фота

Галіна АНТОНАВА.


Фота аўтара.