Працавітыя хлебаробы Смаргоншчыны атрымалі заслужаныя ўзнагароды

 

Працавітыя хлебаробы Смаргоншчыны атрымалі заслужаныя ўзнагароды

Культура
23.09.2023
6824
На галоўнай сцэне “Дажынак-2023” ушаноўвалі лепшых працаўнікоў Гродзеншчыны. Тут падчас урачыстага адкрыцця свята гучала падзяка у адрас тых, хто сваёй нялёгкай працай з года ў год забяспечвае харчовую бяспеку краіны.

Лепшыя працаўнікі вобласці атрымалі заслужаныя ўзнагароды. Сярод узнагароджаных-прадстаўнікі Смаргонскага раёна. Падзякай Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь адзначаны першы намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Аляксандр Шымановіч.

1.jpg

2.jpg

3.jpg

Грамату Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў атрымаў трактарыст-машыніст КСУП “Сінькі” Аляксандр Харужык, а Падзячны ліст старшыні Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў – трактарыст-машыніст ВКУП “Саўгас “Смаргонскі” Валерый Ігнатовіч.

4.jpg

Граматы абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК быў удастоены майстар па рамонце транспарту філіяла “Жодзішкі” Аляксандр Рожка.

5.jpg

Першае месца на рэспубліканскім конкурсе за лепшую арганізацыю работы па ахове працы было прысуджана філіялу “Смаргонскія малочныя прадукты”, узнагароду атрымаў дырэктар Ігар Варанішча.

6.jpg

Да позняга вечара на галоўнай сцэнічнай пляцоўцы артысты і калектывы аматарскай творчасці Гродзенскай вобласці разам з “зоркамі” беларускай эстрады радавалі зельвенцаў і гасцей гарадскога пасёлка сваімі талентамі.

7.jpg

8.jpg

9.jpg

Галіна АНТОНАВА.

Фота аўтара і Таццяны ЛЫСКОВАЙ.