З даўніх часоў дажынкі святкавалі з размахам. Гэта традыцыя працягваецца па сённяшні дзень. На раённае свята завітала шмат спевакоў і музыкантаў.
Былі песні, былі скокі
Выступленне Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь, ансамбля народнай музыкі “Бяседа” ў народных касцюмах адразу захапіў увагу гледачоў. Знаёмыя песні “Падаюць зоркі”, “Маруся”, “Вечарынка” артысты выканалі віртуозна. Цікавае чаргаванне сольных, інструментальных і харавых нумароў - сваеасаблівая тэатральная пастаноўка.
За ансамблем на сцэну выйшаў гурт “Дразды”. Узрадаваныя гледачы танцавалі і падпявалі песні.
Фіналісты музычнага шоу “Х-Фактар Беларусь” Анастасія Краўчанка, Андрэй Панісаў і Іван Дзятлаў пранікнённа выконвалі песні пра радзіму, прыроду, каханне і ўзаемаадносіны, звычаі, традыцыі.
На заканчэнне свята выступіў калектыў “PerfomanceShowStudio”.
Лазернае шоу і феерверк зачаравалі і здзівілі.
Больш фотаздымкаў можна ўбачыць тут.
Ларыса ТАТАРЫНАВА.
Фота аўтара.