“І жыта плыве па засеках ракой”. У Сіньках на раённых “Дажынках” павіншавалі герояў свята

 

“І жыта плыве па засеках ракой”. У Сіньках на раённых “Дажынках” павіншавалі герояў свята

Культура
09.09.2023
6310
Сімвалам сёлетніх раённых “Дажынак” сталі буслы. “Гэта птушка, нібы анёл-ахоўнік, кружыць над нашымі лугамі ды палеткамі і сваім клёкатам замаўляе  шчасны лёс для працаўнікоў хлебнай нівы.


Ад пачатку вясны і да позняй восені магічная  сіла бусліных крылаў ахоўвае і зберагае працавітых людзей, прыродная мудрасць якіх, стойкасць і цярпенне заслугоўваюць ўсеагульнай павагі. І сёння буслы з пяці гаспадарак раёна зляцеліся на самае галоўнае свята - раённыя “Дажынкі 2023”, - такімі словамі вядучыя распачалі свята.


IMG_9700.JPG


Галоўны  каравай  Смаргоншчыны, які з’яўляецца сімвалам плённай працы ўсіх удзельнікаў “Жніва 2023”, вынес перадавы камбайнер раёна Яляксандр Яроўскі.

Вядучыя агучылі лічбы сёлетняга жніва. Філіял “Жодзішкі” КХП намалаціў 11206 тон збожжа, КСУП “АграСолы” – 10616 тон, КСУП “Саўбел 2016” – 5203 тоны, ВКУП “Саўгас Смаргонскі” – 4653 тоны, КСУП “Сінькі” – 4367 тоны.

Караваі з мукі новага ўраджаю падрыхтавалі для старшыні райвыканкама Генадзя Харужыка, першага намесніка старшыні райвыканкама – начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Сяргея  Мядзвецкаса, кіраўнікоў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, камбіната хлебапрадуктаў, ААТ “Смаргоньаграсэрвіс”, вытворчага цэха “Смаргонь” Лідскага хлебазавода.  


IMG_9768.JPG


Віталі ўдзельнікаў свята старшыня райвыканкама Генадзь Харужык і яго першы намеснік Сяргей Мядзвецкас.

Генадзь Васільевіч уручыў узнагароды ад камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Гродзенскага аблвыканкама. Іх атрымалі  начальнік аддзела раслінаводства і механізацыі райсельгасупраўлення Леанід Тупека, дырэктар ААТ “Смаргоньаграсэрвіс” Іосіф Найдзіч і галоўны аграном КСУП “АграСолы” Дзяніс Яковіч.


хор.jpg


Ганаровымі граматамі райвыканкама за шматгадовую добрасумленную працу, асабісты ўклад у развіццё сельскагаспадарчай вытворчасці і высокі прафесіяналізм былі адзначаны намеснік дырэктара КХП Уладзімір Рапецкі, трактарыст вытворчага камунальнага ўнітарнага прадпрыемства “Саўгас Смаргонскі” Генадзь Ігнатовіч і старшыня раённай  прафсаюзнай арганізацыі работнікаў АПК  Віталь Івашка.


IMG_9828.JPG


Падзячныя пісьмы райвыканкама былі ўручаны Мікалаю Баранчуку, намесніку дырэктара КСУП “Сінькі”, вадзіцелям Валянціну Буйноўскаму (КСУП “Саўбел 2016”) і Дмітрыю Грышану (КСУП “АграСолы”).

Ганаровых грамат райсавета дэпутатаў былі ўдастоены два работнікі КСУП “АграСолы” – загадчык участка Аляксандр Тубеліс і галоўны інжынер Рыгор Юрашкевіч.


IMG_9895.JPG


Былі адзначаны лепшыя гаспадаркі на жніве. На першым месцы – КСУП “АграСолы” (кіраўнік – Вольга Лук’яненка), на другім – філіял “Жодзішкі” (Уладзімір Рапецкі), на трэцім – КСУП “Сінькі” (Руслан Жукоўскі).

Ушанавалі і лепшыя камбайнерскія экіпажы. На першым месцы – Аляксандр Яроўскі і Віктар Каралёў (філіял “Жодзішкі”). На другім – Міхаіл Мажэйка і Дзмітрый Лазур (КСУП “АграСолы”). На трэцім  – Рыгор Лук’яненка (КСУП “АграСолы”).


IMG_9854.JPG


Назвалі лепшых вадзіцеляў. Сярод іх - Сяргей Горбач, КСУП “Сінькі” (1 месца), Леанід Сіняўскі, ВКУП “Саўгас “Смаргонскі” (2 месца) і Дзмітрый Былінскі, КСУП “АграСолы” (3 месца).


IMG_9863.JPG


Узнагарод былі ўдастоены аператары збожжасушыльных комплексаў (старшы аператар і памочнік). 1 месца – Алег Мамай і Аляксандр Пруднікаў (КСУП  “АграСолы”), 2 месца -  – Генадзь Цэйко і Павел Яроўскі (філіял “Жодзішкі”), 3 месца – Аляксандр Каркоцкі (КСУП  “АграСолы”).


IMG_9872.JPG


Лепшыя работнікі жніва-2023 таксама атрымалі падарункі ад РГА “Белая Русь”,  аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама, РГА “БСЖ”, Смаргонскага раённага аб’яднання прафсаюзаў, РК ГА “БРСМ”, а таксама Ганаровыя граматы райсельгасупраўлення і райкама прафсаюза работнікаў АПК. Узнагароды для сваіх работнікаў падрыхтавалі кіраўнікі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Смаргоншчыны.

Музычныя нумары на “Дажынках-2023” прадставілі культработнікі Смаргоншчыны, а таксама госці са сталіцы.


IMG_9955.JPG


IMG_9884.JPG


Глядзець фота 

 

Галіна АНТОНАВА.

Фота аўтара.