Перад смаргонцамі і гасцямі нашага горада на цэнтральнай плошчы выступілі Юлія Быкава і Яўген Алейнік.
Канцэрт гурта «Аура». Прагучала новая песня «Ад Астраўца да Смаргоні»
Культура
17.06.2023
Гурт «Аура» - творчы саюз Юліі Быкавай і Яўгена Алейніка. Гэта вядомыя аўтары, якія напісалі больш за сто песень для артыстаў Беларусі і блізкага замежжа. Крэда группы - спевы выключна ўжывую.
Знаёмыя песні «Так сумавала я», «Я твая зямля», «Быў ці не быў», «Затрымай», «Ноччу на Купалле» падпявалі дзеці і дарослыя. Прыемна, што менавіта сёння прагучала новая песня «Ад Астраўца да Смаргоні», якая спадабалася слухачам. Цудоўнае і таленавітае выступленне спявачкі натхніла людзей танчыць. Песні гурта аказалі незабыўнае ўражанне на Смаргонскую публіку.
Вы былі на канцэрце? Шукайце сябе на фотаздымках
Ларыса ТАТАРЫНАВА.
Фота аўтара.