Танцуй – і будзь шчаслівы: брэндавае свята побытавых танцаў “Жодзішкаўскі карагод” сабраў усіх, хто любіць танцаваць

 

Танцуй – і будзь шчаслівы: брэндавае свята побытавых танцаў “Жодзішкаўскі карагод” сабраў усіх, хто любіць танцаваць

Культура
11.06.2023
2014

“Танцуй не толькі пакуль малады, танцуй у любым узросце – і будзь шчаслівы”, -гэта думка, на мой погляд, - лейтматыў брэндавага свята побытавых танцаў “Жодзішкаўскі карагод”. Пяты год запар мясцовыя жыхары запрашаюць гасцей разам станчыць польку, “Лысага”, “Каханачку”… Двор каля Дома культуры напаўняецца танцорамі рознага ўзросту. Гукі танцавальнай музыкі запаўняюць літаральна ўвесь аграгарадок.

Удзельнікі “Жодзішкаўскага карагода” – не толькі аматары бытавога беларускага танца, але і музыкі, спевакі, рамеснікі. І ўсё ж галоўны герой фэста - Яго Вялікасць танец. Жывы і імклівы, рухавы і шчыры.

IMG_9901.JPG

IMG_9912.JPG

IMG_9949.JPG

IMG_9997.JPG

IMG_9909.JPG

IMG_0027.JPG

IMG_9965.JPG

IMG_9961.JPG

Распачалі імпрэзу начальнік аддзела культуры райвыканкама Таццяна Ражэва і старшыня Жодзішкаўскага сельвыканкама Святлана Кучарава.

“Бальзам на душу і сэрца – ад таго, што тут, у Жодзішках, вельмі шануюць народную культуру. Кожны год нас здзіўляюць маленькія артысты, які робяць першыя, але такія ўдалыя, упэўненыя  танцавальныя крокі. Шчыра дзякую ўсім, хто прыйшоў падтрымаць гэта свята, і вам, танцоры, якія з першых хвілін свята падаравалі нам цудоўны настрой, за тое, што зберагаеце нашу народную культуру. Танец – гэта душа народа, яна жыве тут, у Жодзішках, і яскрава сведчыць, што ў гэтага аграгарадка – вялікая будучыня” - зазначыла Таццяна Мар янаўна.

Пасля гэтага Таццяна Ражэва і Святлана Кучарава прынялі ўдзел у традыцыйным рытуале: уступілі адной нагой у вялікі чароўны чаравік, які размясціўся ў цэнтры сцэны і разам гучна сказалі: “Свята пачынаецца!”.

Сваё танцавальнае майстэрства прадэманстравалі публіцы маленькія танцоры. Самаму юнаму, Рэнату Горскаму, толькі шэсць гадоў. Пасля эстафету перанялі падлеткі, моладзь і больш сталыя танцоры.

IMG_9927.JPG

Сярод іх – 64-гадовы Мар’ян Рогач. Мужчына танцуе з маладых гадоў. А на свяце ў Жодзішках у танцах кружыліся яго сын Дзмітрый з нявесткай Святланай і 7-гадовая ўнучка Аліна. Дарэчы, нядаўна Святлана і Дзмітрый на абласным фестывалі-свяце побытавых танцаў “Танцуем па-даўнейшаму”, які праходзіў на Лідчыне, у  Дзятве, сталі лаўрэатамі ІІІ ступені. 

У “Жодзішкаўскім карагодзе” таксама Вольга і Уладзімір Чартовічы, іх сыны – 9-гадовы Багдан і 15-гадовы Максім. Раней танцавала і старэйшая дачка Ангеліна, цяпер яна – студэнтка.

IMG_9932 (1).JPG

“Любім танцаваць! - гавораць Чартовічы. – Пасля работы танец – як своеасаблівы рэлакс. Да таго ж ён яднае сям’ю, бо з’яўляецца агульным інтарэсам для ўсіх”.

На свяце танцорам уручылі падарункі, якія падрыхтавалі работнікі Жодзішкаўскага ДК. 

На сцэну пад адкрытым небам выйшлі таксама народныя ансамблі “Хутарок” і “Вечарынка”, самадзейныя артысты з Лешчаняцкага і Лылойцінскага сельскіх клубаў.

IMG_0141.JPG

IMG_0042 (1).JPG

IMG_9922.JPG

У межах свята адбыўся занальны агляд-конкурс фестывалю рэгіянальнага фальклору “Панямоння жыватворныя крыніцы”. Свае творчыя нумары прадставілі артысты Смаргоншчыны: узорныя калектывы “Кропелькі” і “Нальшчаначка”, народныя – “Кужэліца” і “Валэйчанка”, калектыў інструментальнай музыкі “Кушлянская капэла”.

Смотреть фото здесь

Галіна АНТОНАВА.

Фота аўтара.