Чытай і пішы па-беларуску

 

Чытай і пішы па-беларуску

Культура
24.02.2020
1031
У межах тыдня беларускай мовы, прысвечанага Міжнароднаму дню роднай мовы, вучні старэйшых класаў СШ №1 сустрэліся з беларускай паэтэсай, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Алай Клемянок.

Ала Леанідаўна расказала пра сябе, свой лёс, жыццёвы шлях. Падчас сустрэчы гучалі прыгожыя вершы пра родную мову, пра беларускую зямлю, пра каханне. Сімвалічна: у паэткі чатыры сыны і столькі ж надрукаваных зборнікаў.

клемянок.jpg

А яшчэ мы далучыліся да агульнанацыянальнай дыктоўкі, прысвечанай 75-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне ў межах акцыі “Беларусь памятае”. Дыктоўку пісалі 22 чалавекі – не толькі работнікі школы, а і бацькі нашых выхаванцаў. “Дарослыя вучні” выдатна справіліся са сваёй задачай.

IMG_7893.JPG

Марына ГРЫНЧУК, настаўніца беларускай мовы і літаратуры СШ №1.

Фота Галіны АНТОНАВАЙ.