Смаргонскія жаўраначкі
Культура
24.02.2020
У канцэртнай зале Гродзенскага дзяржаўнага музкаледжа прайшоў абласны адкрыты конкурс вакальна-харавога жанру “Ляці, наша песня”. Дыплом лаўрэата I ступені атрымаў узорны ансамбль народнай песні “Кучарочкі” школы мастацтваў імя М. К. Агінскага.
Творчае спаборніцтва паміж юнымі аматарамі беларускай народнай песні праводзілася ўпершыню. Кіраўнік калектыву “Кучарочкі” Алена Захарава і канцэртмайстар Пётр Смушко адзначаны граматамі за высокае прафесійнае майстэрства.
Галіна АНТОНАВА.
Фота з архіва школы мастацтваў.