У смаргонскім садку дзеці распісвалі гліняныя збаны і будавалі вуліцы рамесленнікаў
Выхаванцы знаёміліся з беларускімі рамёствамі, з працай народных майстроў, з матэрыяламі і прыладамі працы, неабходнымі для выгатаўлення прадметаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
На адным з заняткаў выхаванцы разам з Майстрам – залатыя рукі адправіліся ў цікавае падарожжа па горадзе Майстроў. Яны будавалі ў горадзе вуліцы рамесленнікаў: ганчароў, бондараў, ткачоў, майстроў па пляценню, падбіраючы неабходныя прылады працы, а таксама вырабы ганчарства, бондарства, лазапляцення, ткацтва.
З асобай зацікаўленасцю. выхаванцы распісвалі гліняныя збаны: будавалі дэкаратыўныя кампазіцыі на аб’ёмных вырабах. Пасля праведзенай работы ўсе дзеці атрымалі медалі з надпісам “Майстар – залатыя рукі”.
Наталля СВІРБУТ, выхавацель дашкольнай адукацыі.