У Смаргоні прайшла ўрачыстасць з нагоды Кастрычніцкай рэвалюцыі
Культура
07.11.2019
У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Кудзеньчук і начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Ганна Джумкова. Перад прысутнымі выступіў Сяргей Кудзеньчук. Ён адзначыў, што ў Рэспубліцы Беларусь сёлета святкуюць 102 гадавіну Вялікага Кастрычніка.
Для працоўных усяго свету ён стаў сімвалам абнаўлення, вызвалення, надзей на светлую будучыню. У сучаснай Беларусі з павагай ставяцца да гісторыі, слаўных традыцый, з імем Кастрычніка звязваюць шматлікія баявыя і працоўныя перамогі народа. Таму гэта свята па-ранейшаму застаецца дзяржаўным і ўсенародным. Потым перад удзельнікамі ўрачыстасці выступілі з канцэртам вучні і выкладчыкі дзіцячай школы мастацтваў.
Юрый ЯНУШКЕВІЧ.
Фота аўтара.