Унучкі Якуба Коласа завіталі ў Слонім на Коласаўскія чытанні

 

Унучкі Якуба Коласа завіталі ў Слонім на Коласаўскія чытанні

Культура
31.08.2019
1680
Коласаўскія чытанні, прысвечаныя Дню беларускага пісьменства і  75-годдзю з Дня заснавання Слонімскай раённай бібліятэкі імя Якуба Коласа адбыліся ў Слоніме.
У раённым цэнтры творчасці дзяцей і моладзі сабраліся супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, абласной навуковай бібліятэкі імя Я. Ф. Карскага, навукоўцы, краязнаўцы, пісьменнікі і паэты…

Ганаровымі гасцямі імпрэзы сталі ўнучкі Якуба Коласа Вера і Марыя Міцкевічы, паведамляе "Гродзенская праўда".

0W1A9804-31-08-19-03-39.JPGFullSizeRender-31-08-19-03-39-1.jpg

Гасцей віталі намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Таццяна Кузьмініч, дырэктар Гродзенскай навуковай бібліятэкі імя Я. Ф. Карскага Лідзія Мальцава, начальнік аддзела культуры Слонімскага райвыканкама Галіна Данільчык. 

FullSizeRender-31-08-19-03-39-2.jpg
0W1A9802-31-08-19-03-39.JPG0W1A9785-31-08-19-03-39.JPG0W1A9801-31-08-19-03-39.JPG

Пасля выступоўцы прапанавалі шэраг дакладаў. Дырэктар Слонімскай бібліятэкі Тамара Гайдук распавяла пра гісторыю станаўлення і сучасныя дасягненні сваёй ўстановы. Таццяна Кузьмініч расказала, як ішла праца па стварэнні мультымедыйнага выдання пра Слонім. 
Цікавыя аповеды прапанавалі ўнучкі песняра. Вера Міцкевіч расказала пра род Каменскіх у жыцці Якуба Коласа. Марыя Міцкевіч – пра рарытэты, якія захоўваюцца ў бібліятэцы імя Францыска Скарыны ў Лондане. Нашчадкі паэта падарылі Слонімскай бібліятэцы кнігі і кампакт-дыскі.

На чытаннях прагучала інфармацыя пра сувязь Якуба Коласа са Слонімшчынай і яго ўплыў на творчасць мясцовых літаратараў. 

Галоўны рэдактар часопіса “Беларуская мова і літаратура”, прафесар, БДУ Алесь Бельскі правёў прэзентацыю кнігі пра Алега Лойку, вядомага паэта, літаратуразнаўцу, якога нарадзіла Слонімская зямля. 

FullSizeRender-31-08-19-03-39-3.jpg0W1A9806-31-08-19-03-39.JPGFullSizeRender-31-08-19-03-39-4.jpg0W1A9780-31-08-19-03-39.JPGIMG_9779.JPGIMG_9722.JPGIMG_9705.JPGIMG_9784.JPGIMG_9797.JPGIMG_9857.JPGIMG_9798.JPG

Статьи по теме: