Майстры-керамісты на свяце ў Крэве прадставілі свае вырабы
Культура
17.08.2019
Падчас адкрыцця фестывалю-кірмашу публіцы прадставілі майстроў-керамістаў і іх вырабы – хатнія заданні. Усяго ў фэсце ўдзельнічае 8 чалавек. Крэва здаўна славілася сваімі вырабамі з гліны. Фестываль-кірмаш “Кераміка Крэва” – прыступка ў справе адраджэння багатай гістарычнай спадчыны крэўскай зямлі. Удзел у ім прынялі майстры-керамісты з розных рэгіёнаў Беларусі, яны не толькі прадстаўлялі свае вырабы, але і праводзілі майстар-класы для ўсіх жадаючых.



Галіна АНТОНАВА.
Фота аўтара.