Прайшоў мітынг памяці Вікторыі Сінкевіч
“Вельмі важна, што гэта дата вярнулася ў наш святочны каляндар не толькі як напамін аб каштоўнасці свабоды і незалежнасці, але і як даніна эпохе, якая падарыла нам, беларусам, права заняць сваё месца на карце свету” – расказаў намеснік старшыні райвыканкама Ігар Шчасны.
Прысутным распавялі, што Вікторыя Сінкевіч нарадзілася ў 1914 годзе ў в. Караваі. Яна прымала ўдзел у рабоце першай падпольнай ячэйкі камуністычнай партыі Заходняй Беларусі. Вікторыя распаўсюджвала лістоўкі і нелегальную літаратуру. Затым была кур’ерам і інструктарам Цэнтральнага Камітэту. За рэвалюцыйную дзейнасць у 1936 годзе польскія ўлады арыштавалі Вікторыю. Ёй давялося адбыць два гады турэмнага зняволення. Пасля выхаду з турмы Сінкевіч выслалі ў Беластоцкае ваяводства, дзе яна працягвала рэвалюцыйную дзейнасць. Турма, цяжкія ўмовы жыцця падарвалі яе здароўе. Вікторыя з радасцю сустрэла вестку аб вызваленні Заходняй Беларусі ад палякаў у 1939 годзе, але неўзабаве памерла. Яе кароткі, але гераічны жыццёвы шлях будзе назаўсёды ў нашых сэрцах і памяці.
Прысутныя хвілінай маўчання ўшанавалі памяць аб Вікторыі Сінкевіч і аб тых, хто падарыў нам магчымасць самастойна вызначаць сваё заўтра. Усклалі кветкі на магілу.
Ларыса ТАТАРЫНАВА.
Фото аўтара.
Интересные и актуальные новости Сморгонского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!