У Смаргоні здадзены новы 50-кватэрны дом (+Відэа)
Культработнікі раённага Цэнтра культуры падрыхтавалі цікавую музычна-тэатралізаваную праграму з вясёлымі дамавічкамі, песнямі, пазітыўнай музыкай, каб гэты дзень запомніўся надоўга жыхарам новых кватэр.
Павіншаваць навасёлаў прыехалі старшыня райвыканкама Генадзь Харужык, яго намеснік Дзмітрый Станкевіч, галоўны інжынер ААТ “Будаўніча-мантажны трэст № 41” Яўген Гурскі. Яны і перарэзалі традыцыйную чырвоную стужачку.
Са словамі ўдзячнасці будаўнікам выступіла жыхарка новага дома Аксана Ляпчынская, якая падарыла кіраўнікам будаўнічага трэста сувенір – макет доміка. Міхаіл і Яна Мінкевічы, якія пабудавалі тут сваю двухпакаевую кватэру задаволены якасцю будаўнічых работ, месцам знаходжання дома, добраўпарадкаваннем, зробленым каля новабудоўлі.
Словы падзякі прагучалі кіраўніку праекта Уладзіміру Рудаму і прарабам Юрыю Паўлюкоўскаму, Сяргею Чарняку, усім будаўнікам, якія працавалі на гэтым аб’екце.
Ала СТРАШЫНСКАЯ.
Фота аўтара.