Паклапоцімся пра птушак

 

Паклапоцімся пра птушак

Благоустройство и экология
15.12.2019
1723
Ці многія задумваліся над тым, як цяжка выжыць птушкам зімой? Даўно вядома, што шмат птушак гіне зімой не з-за холаду, а адсутнасці паўнацэннага харчавання. Таму для захавання папуляцыі, многім з іх неабходна падкормка.

Выходзячы на прагулку разам са сваімі выхаванцамі, мы звярнулі ўвагу на тое, што птушкі сядзяць на пляцоўцы надзьмуўшыся, шукаюць корм, аглядаюць у пошуках ежы зацішныя мясцечкі, дрэвы. Корму практычна няма, насякомыя ў спячцы, пладоў і ягад мала. Пух засцерагае ад холаду, але не ад голаду.

Дзеці ад прыроды вельмі дапытлівыя, эмацыянальныя, гатовыя аказаць дапамогу. Неўзабаве ўзнік кароткачасовы праект “Паклапоцімся аб птушках і павесім ім кармушкі”. 

Выхаванцы праявілі цікавасць да пабудовы птушынага гарадка, кармлення птушак кожны дзень зімойна нашай пляцоўцы. Рашылі папрасіць дапамогі ў бацькоў.

Таты зрабілі шмат кармушак: і вялікіх, і маленькіх, і нават шматпавярховых. Але ж як іх упрыгожыць? З выхавальніцай дашкольнай адукацыі Жанэтай Найдзіч нашы матулі ўпрыгожылі кармушкі і стварылі самы сапраўдны “птушыны гарадок”.

солы сад.jpg

солы сад 1.jpg

Затым усе кармушкі былі развесілі і замацавалі іх на тэрыторыі нашай установы і каля сваіх дамоў. Наступіў самы хвалюючы і цікавы момант: кармленне птушак і назіранне за імі. Кожны прынёс зерневую сумесь, семкі, скрылёчкі сала. Хутка на прысмакі прыляцелі птушкі.

Жанна МАРОЗ, выхавальніца Сольскіх ясляў-сада.