На свяце гумару "Крэўскія жарты” – “замежныя артысты” і парад крэўскіх драндулетаў
Госці свята сустрэлі парад крэўскіх драндулетаў, віталі “замежных артыстаў”, наведалі “кабінет пластычнай хірургіі”, “Крэўскую пірожню”, пагулялі ў “Казіно па-крэўску”. Дзеці таксама не засталіся ўбаку: для іх працавала гульнёвая пляцоўка.
“У нашым Доме культуры даўно працуе тэатр мініяцюр “Вясёлы калейдаскоп”, - зазначае рэжысёр Крэўскага ДК Алена Міхалькевіч. – А вось ідэя правесці свята гумару нам падказалі калегі.Спачатку мы хваляваліся, вагаліся, але ж як кажуць, вочы баяцца, а рукі робяць. Кожны год мы прыдумваем нешта новае, а рэквізіт збіраем па ўсім Крэве.
Сёння ладзіць свята нам дапамагаюць калегі з Амшмянскага раёна і Жодзішкаўскага ДК – калектыў “Вечарынка”.
Пастаянная ўдзельніца імпрэзы Анастасія Маршалак дадому панесла мяшочак са смехам. “На свяце гумару ў Крэве пастаянна раздаюць такія падарункі. Існуе павер’е, хто будзе мець такі мяшочак, той будзе год смяяцца”, - усміхнулася Анастасія.
Дык вось, аказваецца, чаго жыхары Крэва, навакольных вёсак і нават Смаргоні спяшаюцца сюды на свята: не толькі за добрым настроем на дзень, але і на цэлы год!
Галіна АНТОНАВА.
Фота аўтара.