На думку французскага паэта Поля Валера, мастак піша не тое, што бачыць, а тое, што будуць бачыць іншыя. Гэту думку пацвердзіў смаргонскі творца Валянцін Варанішча. І адразу прапанаваў пазнаёміцца з яго работамі. “Мастаку лепш намаляваць, чым нешта сказаць”, - упэўнены Валянцін Фадзеевіч.
Але ж як хацелася хоць нешта пачуць з вуснаў мастака, асабліва ў дзень яго 70-гадовага юбілею на творчай вечарыне, якая ладзілася ў Смаргонскім гісторыка-краязнаўчым музеі.