Каляндар юбілейных дат на 2024 год

 

Каляндар юбілейных дат на 2024 год

Калейдоскоп
08.01.2024
2560
yubilejnye-daty-i-znamenatelnye-sobytiya-v-2022-godu-top2.jpg

480 гадоў назад (1544 г.) у пісьмовых крыніцах упершыню згадваецца вёска Солы.

465 гадоў назад (1559 г.) кароль Жыгімонт II Аўгуст надаў мястэчку Крэва Магдэбургскае права.

460 гадоў назад (1564 г.) Крэўскае староства было падаравана каралём Жыгімонтам II Аўгустам маскоўскаму князю Андрэю Курбскаму.

415 гадоў назад (1609 г.) у Смаргоні спыняўся кароль Жыгімонт III Ваза падчас свайго пахода на Маскву.

275 гадоў назад (1749 г.) Антон Багушэвіч, прапрадзед паэта Францішка Багушэвіча, купіў фальварак Кушляны.

250 гадоў назад (1774 г.) кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў мястэчку Жодзішкі Магдэбургскае права.

215 гадоў назад (1809 г.) у в. Данюшава быў пабудаваны  касцёл Святой Тройцы, помнік эклектычнай архітэктуры.

185 гадоў назад (1839 г.) у мястэчку Смаргоні была адкрыта першая гарбарная мануфактура.

170 гадоў назад (1854 г.) у в. Крэва была пабудавана царква Аляксандра Неўскага, помнік народнага дойлідства.

120 гадоў назад (1904 г.) фабрычнае мястэчка Смаргонь атрымала статус безуязнога  горада.

110 гадоў назад (1914 г.) пачалася Першая сусветная вайна.

100 гадоў назад (1924 г.) “Таварыства дапамогі саматужным промыслам і народнаму мастацтву” наладзіла ў мястэчку Крэва ганчарныя курсы.

90 гадоў назад (1934 г.) у в. Солы на сродкі парафіян было завершана будаўніцтва касцёла Маці Божай Ружанцовай, помнік стылю мадэрн.

85 гадоў назад (1939 г.) у в. Войстам быў пабудаваны касцёл Прасвятой Тройцы, помнік стылю мадэрн.

85 гадоў назад (1939 г.) Смаргоншчына ўвайшла ў склад БССР.

85  гадоў назад (1939 г.) у г. Смаргоні быў створаны лясгас.

80 гадоў назад (4.07.1944 г.) горад Смаргонь быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

80 гадоў назад (23.11.1944 г.) выйшаў першы нумар газеты “Перамога”, з 15.11.1961 года – “Светлы шлях”. Першы рэдактар - Пётр Васільевіч Кацар.

80 гадоў назад (1944 г.) у г. Смаргоні на тэрыторыі цяперашняга ліцейна-механічнага завода быў арганізаваны прамкамбінат.

80 гадоў назад (1944 г.) у г. Смаргоні была адкрыта раённая бібліятэка.

80 гадоў назад (1944 г.) у г. Смаргоні была
адкрыта раённая бальніца.

75 гадоў назад (1949 г.) у г. Смаргоні была пабудавана і здадзена ў эксплуатацыю нафтабаза.

70 гадоў назад (1954 г.) у г. Смаргоні была адкрыта дзіцячая гарадская бібліятэка.

70 гадоў назад (1954 г.) у г. Смаргоні была адкрыта сярэдняя школа №2. Першы дырэктар - Клебанаў Уладзімір Рыгоравіч.

65 гадоў назад (1959 г.) было ўтворана Смаргонскае міжраённае ўпраўленне газавай гаспадаркі “Смаргоньміжрайгаз”.

60 гадоў назад (1964 г.) быў створаны ансамбль песні і танца раённага Дома культуры. 3 1965 года носіць імя М. К. Агінскага, з 1967 года мае званне “народны”.

55 гадоў назад (1969 г.) у г. Смаргоні была адкрыта гарадская бібліятэка №1.

50 гадоў назад (30.12.1974 г.) быў уведзены ў эксплуатацыю Смаргонскі камбікормавы завод.

45 гадоў назад (27.10.1979 г.) была адкрыта сярэдняя школа №4. 3 1999 года атрымала статус “Гімназія г. Смаргоні”. Першы дырэктар -
Барыс Міхайлавіч Хіневіч.

45 гадоў назад (01.10.1979 г.) створаны Смаргонскі аддзел Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь.

40 гадоў назад (1984 г.) адкрыўся Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы музей, з 2007 года –установа культуры “Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы музей”.

35 гадоў назад (1989 г.) была адкрыта ДУА “Смаргонскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі”.

35 гадоў назад (1989 г.) у г. Смаргоні была адкрыта гарадская бібліятэка №2.

30 гадоў назад (15.02.1994 г.) быў адкрыты Смаргонскі хлебазавод ВА “Гроднахлебпрам”.

20 гадоў назад (20.11.2004 г.) у г. Смаргоні быў адкрыты Палац шлюбаў.

20 гадоў назад (2004 г.) Прэзідэнт Рэспублікі
Беларусь А. Р. Лукашэнка падпісаў указ,згодна якому гораду Смаргоні афіцыйна прысвоены геральдычныя сімвалы - герб і сцяг.

15 гадоў назад (06.09.2009 г.) асвечана Спаса-Праабражэнская царква.

* * *

435 гадоў назад (1589 г.) нарадзіўся Альбрэхт Уладзіслаў Радзівіл, кашталян трокскі і віленскі, ваявода трокскі. Быў шлюбаваны з Ганнай Соф’яй Зяновіч у 1628 годзе. Першы ўладальнік Смаргоні з роду Радзівілаў. Памёр у 1636 годзе.

230 гадоў назад (29.09.1794 г.) нарадзіўся Ігнацій Ходзька, пісьменнік і мемуарыст. Большую частку жыцця правёў у маёнтку Дзевятні Вілейскага павета. Памёр у 1861 годзе. Пахаваны ў в. Войстам.

170 гадоў назад (1854 г.) у в. Данюшава нарадзіўся Ян Курчэўскі, каталіцкі святар, гісторык рымска-каталіцкай царквы. Аўтар працы “Каталіцкі касцёл у Смаргоні” (1907 г.). Памёр у 1917 годзе.

150 гадоў назад (4.03.1874 г.) у в. Вётхава нарадзіўся Павел Южык, мастак і педагог. Памёр у 1944 годзе. Пахаваны ў аг.Залессе.

140 гадоў назад (6.01.1884 г.) у в. Каранды нарадзіўся Адам Лісоўскі, беларускі рэлігійны дзеяч,каталіцкі святар. Пераклаў на беларускую мову кнігі Новага Запавету. Памёр у 1929 годзе.

135 гадоў назад (5.04.1889 г.) у г. Смаргоні нарадзіўся Майсей Ісаакавіч Бурштэйн, беларускі вучоны ў галіне садоўніцтва, доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар.

125 гадоў назад (15.01.1899 г.) у в. Алянец нарадзіўся Сельвестр Якаўлевіч Мейсак, удзельнік грамадзянскай вайны. У 1932 - 1938 гг. займаў пасаду намесніка начальніка палітаддзела Галоўнага упраўлення пагранаховы і войск АДПУ. Загінуў у 1938 годзе.

120 гадоў назад (11.01.1904 г.) у в. Шутавічы нарадзіўся Янка Шутовіч, беларускі грамадскі і культурны дзеяч, літаратуразнавец. Памёр у 1973 годзе.

115 гадоў назад (27.07.1909 г.) у Смаргоні нарадзіўся Леанід Веніямінавіч Шамшалевіч, паэт і літаратуразнавец. Член Саюза пісьменнікаў СССР (1934 г.). Памёр у 1983 годзе.

110 гадоў назад (23.08.1914 г.) у в. Караваі нарадзілася Вікторыя Казіміраўна Сінкевіч, удзельніца рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі. Памерла 7.11.1939 года. Пахавана ў г. Смаргоні. Яе імем названа вуліца горада.

105 гадоў назад (14.11.1919 г.) у в. Вавукі нарадзіўся Аляксандр Аляксандравіч Камінскі, удзельнік падполля і партызанскага руху ў Мінскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Загінуў у 1944 годзе пры выкананні баявога задання. Пахаваны ў в. Крэва. Яго імем названа вуліца ў г. Смаргоні.

105 гадоў назад (1919 г.) нарадзіўся Пётр Конанавіч Кукарэка, старшыня калгаса імя Калініна ў 1953 - 1980 гг. (адзін з першых калгасаў-мільянераў). Узнагароджаны 2 ордэнамі “Знак Пашаны” (1949, 1958 гг.), медалямі. Ганаровы грамадзянін Смаргонскага раёна.

100 гадоў назад (23.8.1924 г.) у г. Смаргоні нарадзіўся Міхаіл Фёдаравіч Яблонскі, беларускі вучоны ў галіне судовай медыцыны, доктар медыцынскіх навук.

90 гадоў назад (4.02.1934 г.) у в. Вётхава нарадзіўся Арсен Сяргеевіч Ліс, краязнаўца, фалькларыст, літаратуразнаўца, доктар філалагічных навук. Памёр 28 мая 2018 года.

70 гадоў назад (16.11.1954 г.) у г. Смаргоні нарадзіўся Яўген Пятровіч Кукарэка, беларускі вучоны ў галіне радыёэлектронікі, кандыдат тэхнічных навук.

70 гадоў назад (15.11.1954 г.) у г. Смаргоні нарадзіўся Леанід Уладзіміравіч Мрочка, ваенны журналіст, капітан 1-га рангу, доктар філасофскіх навук, прафесар, аўтар больш як 55 навуковых артыкулаў і публікацый.

60 гадоў назад (1964 г.) у в. Семянкі нарадзілася Вольга Іванаўна Лук’яненка, дырэктар камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “АграСолы”, лаўрэат прэміі “Чалавек Гродзеншчыны ў вытворчай сферы за 2018 год”. Узнагароджана медалём “За працоўныя заслугі”, прысвоена званне “Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі”. У 2023 годзе прысвоена званне “Ганаровы грамадзянін Смаргонскага раёна”.

55 гадоў назад (1969 г.) нарадзіўся Анатолій Рэзановіч, благачынны Смаргонскай акругі, настаяцель прыхода храма Праабражэння Гасподня г. Смаргоні. Узнагароджаны ордэнам свяціцеля Кірыла Тураўскага II ступені, медалём “Прападобны Елісей Лаўрышэўскі”. У 2023 годзе прысвоена.


Интересные и актуальные новости Сморгонского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

 #Новости_Светлы_Шлях