14 лістапада, у галоўнай кніжніцы Прынёмання адбылося ўрачыстае мерапрыемства ў гонар новых членаў Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі!
Павіншаваць новых членаў літаратурнай супольнасці прыйшлі: старшыня Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Пасюта Алена Васільеўна, намеснік начальніка ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Куратчык Сняжана Віктараўна і ўсе аматары літаратурнага слова.
Сярод зорак, якія з’явіліся на небасхіле літаратурнай сям’і: паэтэса Ігнацюк Кацярына, паэт Півавараў Руслан, краязнаўца Антонава Галіна, публіцыст Радзівонаў Аляксандр.
Віншавалі новых членаў Саюза музычнымі падарункамі, песнямі, апладысментамі.
Адметнай рысай мерапрыемства стала выстава асабістых твораў літаратараў і віншаванне ад старшыні Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў – Людмілы Антонаўны Кебіч.
Жадаем Саюзу пісьменнікаў, нашым сябрам і сацыяльнаму партнёру, росквіту і дабрабыту!
©Дзяржаўная ўстанова культуры Гродзенская абласная навуковаябібліятэка імя Я. Ф. Карскага