Святлана Страх з вёскі Мілэйкава: жанчына, якая дапамагае
13.11.2024

Святлана Страх – жанчына з багатай жыццёвай гісторыяй і дзіўным талентам да выхавання. Родам яна з невялікай, але ўтульнай вёскі Вішнёўка, дзе прайшло яе дзяцінства. У сям'і Святланы Станіславаўны было трое дзяцей. Старэйшы брат абраў шлях ветурача, а малодшая сястра зараз працуе настаўнікам у сярэдняй школе №1.

Святлана Страх па спецыяльнасці бухгалтар. Скончыўшы сельскагаспадарчы тэхнікум у Ашмянах, яна нават не магла ўявіць, што жыццё крута зменіцца, калі сустрэне будучага мужа Юрыя Мар'янавіча. На той час ён працаваў механізатарам у калгасе, дзе працавала і яна. Пасля трох гадоў знаёмства іх лёсы перапляліся.

У Святланы і Юрыя Страх – моцная сям'я, у якой яны выгадавалі траіх дзяцей: дзьвух дачок і сына. Зараз яны цешацца шасцю ўнукамі. Разам у бацькоўскім доме вялікая сям’я збіраецца на ўсе семейныя святы, а таксама на Каляды і Вялікдзень. Юрый Страх і зараз працягвае працаваць у мясцовай гаспадарцы механізатарам, а Святлана Станіславаўна, змяніўшы спачатку прафесію бухгалтара на повара ў Мілэйкаўскай школе, сёння працуе сацыяльным работнікам.

Пад яе апекай знаходзяцца дзевяць пажылых людзей, за якімі патрэбен кожнадзённы дагляд. А з надыходам зімы яе праца становіцца яшчэ больш напружанай. Не ўсе пажылыя самастойна могуць дайсці да аўталаўкі, таму кожны дзень Святлана Страх прыносіць ім лекі, прадукты і прамысловыя тавары. Жанчына таксама клапоціцца аб бытавых патрэбах сваіх падапечных – прыбірае ў іх дамах, прыносіць дровы і ваду, дапамагае выконваць гігіену. Нядзіўна, што ахвяруючы столькі часу і высілкаў, Святлана Станіславаўна моцна прывязваецца да тых, каму аказвае дапамогу. У мінулым годзе яна прыняла ўдзел у раённым конкурсе на лепшага сацыяльнага работніка і заняла там ганаровае трэцяе месца, пацвердзіўшы свае дасягненні і адданасць справе.

Святлана Страх – сімвал клопату і сямейных каштоўнасцяў. Яна працягвае натхняць сваю сям'ю і навакольных, паказваючы, як важна быць побач з тымі, хто мае патрэбу ў падтрымцы, і наколькі важная кожная кропля дабрыні ў нашым свеце.

Страх.jpg

Сяргей ЮРЭВІЧ

Фота аўтара
Поделиться:

Статьи по теме:


Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений