Бацькі і дзеці – гуляць рэкамендуецца!
21.10.2023
Ужо ў першыя гады жыцця дзіця фарміруецца як асоба, засвойвае нормы і правілы паводзінаў. Менавіта ў гэты час мама і тата закладваюць асновы будучага маўленчага развіцця дзіцяці.

00d1zhwckwntzgj9uddfphb3ixb066b1.jpg

Фото из интернета

Роля бацькі – самая важная кар’ера ў жыцці кожнага мужчыны. Псіхолагі лічаць, калі тата выказвае сваю любоў да дзіцяці ўслых, прамаўляючы: “Я люблю цябе”, цікавіцца жыццём сына альбо дачкі, актыўна бавіць час з імі час – гэта добрыя перадумовы на тое, што дзіця будзе мець добрыя інтэлектуальныя  і моўныя здольнасці.

На жаль, для сучасных сем’яў сапраўднай праблемай з’яўляецца даступнасць бацькі для дзяцей. Вельмі часта даво­дзіцца чуць:  “Так, тата ў нас ёсць. Але ён шмат працуе, і з дзіцем камунікуе толькі ў нядзелю.”

Для мужчын нярэдка паўстае выбар: быць разам з сям’ёй альбо зарабляць шмат грошай? Зразумела, і без грошай нельга, але да ўсяго трэба падыходзіць з розумам. Акрамя фізічнай адсутнасці бацькі існуе адсутнасць псіхалагічная – калі тата не прымае актыўны ўдзел у выхаванні дзіцяці, не камунікуе з ім, а выконвае выключна бытавыя абавязкі.

Тым не менш бацьку варта шукаць залатую сярэдзіну. Камунікацыя з дзіцём – гэта сумесныя гульні, размовы, прагляд мультфільмаў, дзіцячых тэлепраграм і абавязковае іх абмеркаванне, чытанне казак услых, прагулкі, выезды на прыроду… Час, праведзены з татам, - вялікая радасць для дзіцяці. 

Гульня – гэта вельмі захапляльны занятак для дзетак дашкольнага ўзросту. Асабліва, калі бацька прымае актыўны ўдзел у гульнях.

Прапануем татам пагуляць з дзецьмі ў гульні, якія развіваюць маўленчыя здольнасці у малых. 

1. Тата з дзіцем гуляе на падлозе з машынкамі,  аб’язджае “Булачную”, “Супермаркет”, “Бульвар”, “Кафэ”, “Парк забаў”, дае парады па арыентацыі ў прасторы, замацоўвае паняцці “ўверх”, “уніз”, “управа”, “улева”. Падчас гульні ўважліва сочыць за граматычнымі памылкамі дзіцяці, даючы прыклад правільнай гаворкі.

2. Бацька малюе геаметрычныя фігуры, дзіця размалёўвае іх, называе колер і форму фігуры. Адначасова тата ўважліва сочыць, ці правільна яно трымае аловак, замацоўвае назвы колераў і геаметрычных фігур.

3. У сезон дзьмухаўцоў бацька прапануе дзіцяці дзьмуць на дзьмухаўцы ротам, носам (дзвюма ноздрамі, адной, другой). Пры гэтым тлумачыць: глыбей удыхаеш, тым болей пры выдыху з дзьмухаўца зляціць белых парашуцікаў. Тата паказвае, як трэба рабіць.

4. Гуляючы ў парку, у полі, каля рэчкі бацька прапануе дзіцяці ўдыхнуць паветра і павольна, да канца выдыхнуць (таксама праз нос). Дыхаць трэба разам з дзіцём і расказваць, якія пахі чуваць: палявых кветак і мёду, елачкі…

5. Вельмі добрае дыхальнае практыкаванне для дзяцей – пускаць мыльныя бурбалкі. Непрык­метна ў вясёлай гульні з татам дзіця робіць шмат глыбокіх дыхальных рухаў. Колькі радасці, колькі смеху атрымлівае дзіцятка!

Прапанаваныя гульні спрыяюць развіццю граматычнага ладу мовы і звязнага маўлення, развіццю дробнай маторыкі рук, арыенціроўкі ў прасторы, развіццю зрокавай увагі, развіццю сэнсарных здольнасцей, развіццю ротавага дыхання.

Ірына ГАЦКАЯ,

настаўнік-дэфектолаг д/с №3.

 

Поделиться:

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений