Тыдзень бацькоўскай любові адзначылі ў бібліятэцы
18.10.2023

Дзве бібліятэчных аматарскіх літаратурна-музычных гасцёўні “Ліра” і “Сустрэчы” аб’ядналіся, каб адзначыць Тыдзень бацькоўскай любові. Актыўныя аматары літаратуры і паэзіі завіталі ва ўтульную атмасферу філіяла “Гарадская бібліятэка №1” на сустрэчу “Крыніца вечнай дабрыні”.

Удзельнікі сустрэчы “Крыніца вечнай дабрыні” у гарадской бібліятэцы №1.jpg

Удзельнікі сустрэчы “Крыніца вечнай дабрыні” у гарадской бібліятэцы №1

“Я музу параўнаў бы з роднай маці”, – так высока ацаніў сваю матулю Аркадзь Куляшоў. Вядучыя Зоя Дурэйка і Жана Карасевіч на працягу свята звярталіся да вобраза маці ў беларускай літаратуры.

Сваімі талентамі і здольнасцямі з гасцямі мерапрыемства падзялілася шматдзетная сям’я Ломаць, якія здымаюць вясёлыя відэаролікі на сямейным YouTube-канале “Три ломтика”. Дачка Мар’яна падарыла прыгожую песню аб маці.

Асобнай ноткай у творах беларускіх паэтаў гучыць тэма адносін дзяцей да сваіх дарагіх матуль.  Выкананне дуэта сям’і Зяленя (дачка з маці) расчуліла прысутных сваімі спевамі.

Мама, маці, матуля! Словы гэтыя гучаць музыкай жыцця, мілагучнымі песнямі. Менавіта ёй прысвяціў свой верш і песню актыўны чытач Смаргонскай раённай бібліятэкі Мікалай  Цітавец.

Вядучыя сустрэчы Зоя Дурэйка і Жана Карасевіч.jpg

Вядучыя сустрэчы Зоя Дурэйка і Жана Карасевіч

Мікалай  Цітавец чытае верш уласнага складання.jpg

Мікалай Цітавец чытае верш уласнага складання

Песня ў выкананні сям'і Зяленя.jpg

Песня ў выкананні сям'і Зяленя

Юлія Жук,

 загадчык аддзела маркетынгу і

 сацыякультурнай дзейнасці

Смаргонскай раённай бібліятэкі.

Поделиться:

Статьи по теме:


Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений