СЛУХАЙЦЕ ПАДКАСТ! Царкоўны перазвон 157 гадоў
14.10.2023

Царкоўны перазвон 157 гадоў склікае на агульную малітву. (Свята-Пакроўская царква. Вёска Міхневічы) На ўскрайку вёскi Мiхневiчы побач з
вясковымi могiлкамi знаходзiцца прыгожы храм, пазначаны навукоўцамi як архiтэктурны помнiк рэтраспектыўнага стылю - Свята-Пакроўская царква. Больш як 150 гадоў склiкаюць старажытныя званы праваслаўных людзей на набажэнства. Званы царквы нiколi не маўчалi, жыхары адчувалi паклiканне Божае i не пакiдалi сваёй Святынi. Пры царкве iснавалi школы граматы. У памяцi жыхароў захавалiся моманты святаў, вянчаняў, хрысцiн - усяго, што так дорага сэрцу праваслаўнага чалавека, пра што, напэўна, памятаюць камянiстыя царкоўныя сцены... Аб святынi расказваюць жыхары вёскi Мiхневiчы, краязнаўца Ларыса Рогач, званар Яўген Рубан i дабрачынны паўночнай акругi пратыярэй Анатоль Рэзановiч. СЛУШАЙТЕ ПОДКАСТ!
Поделиться:

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений