Напачатку навучэнцы пазнаёміліся з гісторыяй станаўлення права, даведаліся пра алгарытм стварэння прававых актаў і дакументаў. Карыснай была інфармацыя аб крыніцах, якія дапамагаюць арыентавацца ў прававой прасторы. Праз відэаролік прысутныя пазнаёміліся з магчымасцямі і інфрмацыйнымі паслугамі “Дзіцячага праваога сайта”. Акрамя гэтага дзеці атрымалі буклеты з крыніцамі прававой інфармацыяй, якую, у выніку неабходнасці, можна будзе выкарыстаць у розных жыццёвых сітуацыях.
У практычнай частцы навучэнцы адказвалі на пытанні прававой відэавіктарыны. Цікавым для падлеткаў і карысным з практычнага пункту гледжання быў песенны конкурс, у час якога вучні вызначалі, пра якое права ідзе размова ў песні і аргументавалі свой адказ. Самыя актыўныя за правільныя і грунтоўныя адказы атрымалі памятныя падарункі. Завершылася сустрэча абменам думкамі: для чаго сучаснаму чалавеку неабходна валодаць прававой інфармацыяй.
Вера Лобач, класны кіраўнік 10 класа ДУА “ВПК Сінькоўскі яслі-сад-сярэдняя школа”.