Тыдзень маці прайшоў ў дзяржаўнай установе адукацыі "Яслі-сад №15 г.Смаргоні”
15.10.2021
Маці – гэта шчасце, гэта святло! Маці дорыць ласку і пяшчоту сваім дзецям. Адно з самых цёплых святаў у жыцці кожнага з нас – Дзень маці, самага блізкага і роднага чалавека ў нашым жыцці.

1.jpg

2.jpg

З 11 па 15 кастрычніка ў дзяржаўнай установе адукацыі "Яслі-сад №15 г.Смаргоні” прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя гэтаму святу. Кожны дзень быў напоўнены сюрпрызамі.

Вельмі мілымі, напоўненымі любоўю і пяшчотай атрымаліся гутаркі «Мая любімая матуля», «Як я дапамагаю сваёй маме», інтэрв'ю «За што я люблю сваю матулю». З вялікім задавальненнем дзеці слухалі казкі і апавяданні пра маму, гулялі ў сюжэтна-ролевыя гульні «Канцэрт для мамы», «Мамчына прафесія», «Мамчыны памочнікі». Выхаванцы з захапленнем ляпілі з пластыліну кветкі, малявалі партрэты, выраблялі каралі і віншавальныя паштоўкі для мам. Да свята ў групах былі аформленыя фотавыставы «Мая мама самая лепшая», якія прадстаўлялі вялікую цікавасць, як для дзяцей, так і для іх бацькоў.

Адным з самых запамінальных стала свята «Маці – гэта шчасце». Выхаванцы старэйшых груп змаглі выказаць сваю любоў да матулі праз песні, танцы, прыпеўкі, вершы і вясёлыя конкурсы. Самае выдатнае, што слова «маці» цяпло і ласкава гучала на працягу ўсяго свята. З велізарнай цікавасцю хлопчыкі і дзяўчынкі глядзелі відэа паштоўкі «Любімая матуля».

4.jpg

5.jpg

Кранальным момантам стала ўручэнне падарункаў, зробленых рукамі дзяцей.

У гэты сонечны і цёплы дзень вочы ўсіх мам ззялі па-асабліваму, бо іх віншавалі самыя родныя людзі ў жыцці – іх дзеці. Было вельмі прыемна бачыць добрыя і ласкавыя ўсмешкі матуль, шчаслівыя вочы іх дзяцей!

Таццяна Варановіч, выхавальнік дашкольнай адукацыі, Алена Трасковская, музычны кіраўнік.
Поделиться:

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений