10.08.2019
Паважаныя будаўнікі, ветэраны будаўнічай галіны! Віншуем вас з прафесійным святам!
Менавіта дзякуючы вашай нялёгкай працы Смаргоншчына ператварылася ў сучасны добраўпарадкаваны раён. І сёння праекціроўшчыкі, інжынеры і рабочыя працягваюць рабіць рэгіён прыгажэйшым, ствараць больш зручныя і камфортныя ўмовы для жыцця людзей.
Многія былыя будаўнікі працуюць сёння ў іншых галінах, але кожны, хто ўнёс свой уклад у стварэнне сучаснай Смаргоншчыны, з поўнай падставай можа лічыць гэтае свята сваім.
Жадаем будаўнікам і ветэранам будаўнічага комплексу здароўя і дабрабыту, поспехаў і новых дасягненняў.
Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.
Раённае аб’яднанне прафсаюзаў. Раённы савет ветэранаў.
Поделиться:
Статьи по теме:
Оставить комментарий
Войти через соцсети